Усе навіны

Недасекаў пра міжнародны бан: «Там зараз яны проста скачуць сабе без нас. Ім добра, нам яшчэ лепш»

24 студзеня 2023, 23:17
2

Падпісант праўладнага ліста спартсменаў, лёгкаатлет Максім Недасекаў падзяліўся меркаваннем аб міжнародных спаборніцтвах, з якіх ён выключаны.

Нагадаем, што многія беларускія каманды і спартсмены былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага працягваецца Расіяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.

– Сочыце за выступамі сваіх асноўных канкурэнтаў?

– Рэдка. Цяпер ад спорту адышоў. Проста трэніруюся. Глядзець спаборніцтвы… Што там глядзець? Там няма наймацнейшых беларусаў і рускіх. Неяк не вельмі цікава. Мы заўсёды складалі канкурэнцыю – добрую канкурэнцыю. Але там зараз яны проста скачуць сабе без нас. Ім добра, нам яшчэ лепей.

Складана заўсёды пацвярджаць золата [Алімпійскіх гульняў]. Прасцей яго заваяваць. Добра што ў мяне бронзавы медаль, але вынікі аднолькавыя ў нас [з сапернікамі, якія аказаліся вышэй па дадатковых паказчыках]. Ведаю, што здольны на многае, – сказаў Недасекаў.