Усе навіны

Максім Недасекаў: «Цяжка канкураваць у Беларусі. У Азіі ці Расіi гатовы выступаць без сродкаў, таму што патрэбен спаборніцкі вопыт»

25 студзеня 2023, 12:30

Падпісант праўладнага ліста спартсменаў, лёгкаатлет Максім Недасекаў падзяліўся меркаваннем аб канкурэнцыі ўнутры Беларусі ў адсутнасці міжнародных спаборніцтваў.

Нагадаем, што многія беларускія каманды і спартоўцы былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага працягваецца Расіяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.

«Цяжка канкураваць у Беларусі, бо, калі б у нас было пару чалавек, якія стабільна скакалі 2.30 м, то і без міжнародных стартаў нам бы дастаткова было б [спаборніцтваў] тут [у Беларусі].

Якое падрастае пакаленне ёсць і вельмі годнае. Накшталт імкнуцца хлопцы скакаць, і дай Бог, каб усё атрымалася.

Нам патрэбна падсілкоўванне гледачоў. Зразумела, былі старты – II Еўрапейскія гульні, матч Еўропа-ЗША – маштабныя спаборніцтвы, калі прыходзілі людзі і заўзелі, а калі браць зараз чэмпіянаты Беларусі ці нешта, мала хто прыходзіць хварэць. Магчыма, спорт у нас такі, і камусьці проста нецікава. У жывую ўсё нашмат прыгажэй выглядае і эмоцыі зусім іншыя.

Калі нам дадуць магчымасць выступаць у Азіі ці той жа Расіі, то гатовы выступаць без сродкаў, скажу за сябе, таму што патрэбен спаборніцкі вопыт. Калі яго не будзе, то спартсмены проста будуць тухнуць», – сказаў Недасекаў.