Усе навіны

Ціманоўская пра беларусаў на міжнародных спаборніцтвах: «Я не хачу стаяць побач з імі»

9 лютага 2023, 19:21

Беларуская лёгкаатлетка Крысціна Ціманоўская выказалася пра магчымасць допуску беларускіх і расійскіх спартсменаў да міжнародных спаборніцтваў.

«Тыя, хто застаўся, выступаюць за Лукашэнку і за вайну ва Украіне. Я не хачу спаборнічаць з імі на адной дарожцы», – сказала Ціманоўская.

Нагадаем, што многія беларускія каманды і спартсмены былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага працягваецца Расiяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.

25 студзеня МАК дапусціў магчымасць зняцця адхілення на строгіх умовах, сярод якіх удзел у спаборніцтвах толькі ў нейтральным статусе і адсутнасць у біяграфіі «актыўнай падтрымкі» вайны ва Украіне.