Усе навіны

Беларуска Кудзеліч перамагла ў забеге Winter Run у Алматы

19 лютага 2023, 16:09

Беларуская легкаатлетка, падпісантка ліста за сумленныя выбары і Антываеннай дэкларацыі БФСС, Святлана Кудзеліч перамагла ў забеге Winter Run у Алматы.

Святлана прабегла 10 км з часам 36:15 і заняла першае месца сярод жанчын.

Гэта яе першыя спаборніцтвы пасля траўмы. Паводле Кудзеліч, яна сама зняла гіпс з рукі, каб прыняць удзел у забегу.