Усе навіны

Падпісантка за сумленныя выбары Максімава: «Не разумею, як людзі здольныя так скажаць рэальнасць і адкрыта хлусіць»

8 сакавіка 2023, 16:45

Лёгкаатлетка і падпісантка за сумленныя выбары Яна Максімава распавяла пра апошнія спаборніцтвы ў Беларусі.

«У чэрвені 2021 года выйграла чэмпіянат Беларусі ў мнагабор'і. Адчувала: гэта мае апошнія спаборніцтвы на радзіме. Ужо не магла знаходзіцца ў краіне, хапала сумных думак, што нас з Андрэем [Краўчанкам] прэсуюць і не даюць нармальна трэніравацца. Адсюль не лепшая сума балаў. Хаця вельмі любіла стадыён «Дынама» і наогул выступаць у Беларусі.

Памятаю яшчэ, што да мяне тады падыходзілі браць інтэрвію дзяржаўныя СМІ. Адмовілася — не разумею, як людзі здольныя так скажаць рэальнасць і адкрыта хлусіць», – сказала Максімава.