Усе навіны

Максімава пра мужа-дзесяціборца Краўчанку: «Не ўяўляю, як бы я сустракалася з чалавекам, які курыць, ходзіць па клубах»

8 сакавіка 2023, 17:27

Лёгкаатлетка і падпісантка за сумленныя выбары Яна Максімава распавяла пра мужа-лёгкаатлета Андрэя Краўчанку.

– Які ён бацька?

– Вельмі добры. Пасля родаў хутка аднавіла трэніроўкі. Андрэй шмат дапамагаў: мяняў Эміліі памперсы, сядзеў дома. Ён ведае пра дачку ўсё. Таму муж – бацька ў той жа ступені, што і я – маці.

– Дапамагае, што Андрэй таксама спартсмен?

– Вядома. Я не ўяўляю, як бы я сустракалася з чалавекам, які курыць, ходзіць па клубах. У нас з Андрэем падобныя цікаўнасці і каштоўнасці. Два Казярогі. Любім праводзіць больш часу дома, есці карысную ежу. Мне камфортна. Рада, што Андрэй побач, – сказала Максімава.