Усе навіны

Лёгкаатлетка Максімава пра вайну ва Украіне: «Брат таты жыў у Расіі і быў рэзка супраць дзеянняў Пуціна. Праз месяц яго знайшлі мёртвым. Напэўна яго забілі»

8 сакавіка 2023, 21:20

Лёгкаатлетка Яна Максімава ў інтэрв'ю «Зеркалу» распавяла аб тым, што яе дзядзька, які жыў у Расіі і раней працаваў у міліцыі, мог быць забіты за сваю негатыўную пазіцыю аб вайне ва Украіне, якую з 24 лютага 2022 года працягвае Расія з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі. .

– Колькі ўкраінскіх дзяцей сёння страцілі бацькоў, татаў...

– Так, гэта страшна. Я сама пераадолела ў жыцці ўсе цяжкасці, але гэта не значыць, што расці без бацькі – нармальна. Была ў дзяцінстве ранімай, плаксівай... Больш скажу вам: брат таты памёр з-за вайны.

Мы ў свой час пачалі цесна размаўляць. Дзядзька жыў у Расіі. З пачаткам падзей ва Украіне ў мінулым годзе ён быў рэзка супраць дзеянняў Пуціна, збіраўся ваяваць за Украіну. У апошнім лісце дзядзька пытаўся ў мяне, як туды патрапіць, ці ёсць кантакты ... Праз месяц яго знайшлі мёртвым у 100 км ад Санкт-Пецярбурга. Дзядзька раней у міліцыі працаваў... Думаем, свае ж і здалі яго. Ніякай экспертызы, натуральна, не праводзілі. Напэўна яго забілі, – сказала Максімава.