Усе навіны

Міжнародная асацыяцыя лёгкаатлетычных федэрацый пакінула ў сіле адхіленне расіян і беларусаў

23 сакавіка 2023, 20:22

Прэзідэнт Міжнароднай асацыяцыі лёгкаатлетычных федэрацый (World Athletics) Себасцьян Коў пацвердзіў, што адхіленне расіян і беларусаў ад міжнародных спаборніцтваў застаецца ў сіле.

«Спартсмены, афіцыйныя асобы і дапаможны персанал з Расіі і Беларусі ўсё яшчэ выключаны ў найбліжэйшай будучыні», – сказаў Коў.

Нагадаем, што многія беларускія каманды і спартсмены былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022 года працягваецца Расiяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.

25 студзеня МАК дапусціў магчымасць зняцця адхілення на строгіх умовах, сярод якіх удзел у спаборніцтвах толькі ў нейтральным статусе і адсутнасць у біяграфіі «актыўнай падтрымкі» вайны ва Украіне.