Усе навіны

Мінабароны Украіны: «Пагаворваюць, што ў трэніроўкі расійскіх салдат будзе ўключана тэхніка бегу ў стылі Сігала»

24 сакавіка 2023, 12:58

Міністэрства абароны Украіны пракаментавала рашэнне прыцягнуць Стывена Сігала да падрыхтоўкі расійскай моладзі да службы ў войску.

«Паведамлялася, што Расія прыцягнула Стывена Сігала для навучання сваіх салдат баявым мастацтвам.

Пагаворваюць, што ў трэніроўкі будзе ўключана тэхніка бегу ў стылі Сігала.

Расійскія салдаты зараз змогуць уцякаць са сваіх пазіцый з дзіўнымі рухамі рук», – гаворыцца ў паведамленні.