Усе навіны

Украінская экс-лёгкаатлетка Саладуха з нагоды Дня Волі: «Веру, беларусы завершаць пачатае ў 2020-м і зрынуць звар'яцелага дыктатара»

26 сакавіка 2023, 08:59

Народная дэпутатка Вярхоўнай Рады Украіны і былая лёгкаатлетка Вольга Саладуха павіншавала беларусаў з Днём Волі, які адзначаецца 25 сакавіка.

«У гэты дзень беларусы, якія не пакарыліся рэжыму Лукашэнкі, адзначаюць Дзень Волі! Гэта нацыянальнае свята, якое сімвалізуе адраджэнне дзяржаўнасці Беларусі ў 1918 годзе.

На жаль, зараз тэрыторыя Беларусі фактычна акупаваная. Па-першае, унутраным ворагам, увасабленнем якога з'яўляецца Лукашэнка. Па-другое, расійскімі войскамі, якія выкарыстоўваюць беларускую тэрыторыю як трэніровачную пляцоўку для сваёй арміі.

Але я веру, што беларусы адваююць сваю свабоду і зноў будуць свабоднымі. Дзякуй беларускім добраахвотнікам, якія сёння абараняюць Украіну ў складзе ВСУ. Менавіта яны ў будучыні складуць аснову войска свабоднай дзяржавы.

Удзячна спартсменам Беларусі з Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці. Яны не пакарыліся перад Лукашэнкам, за што шмат хто з іх атрымаў турэмныя тэрміны ў сябе на радзіме.

Ведаю, што большасць беларусаў не жадаюць вайны з Украінай. А менавіта да гэтага падштурхоўвае свайго васала Крэмль. Мацнее падпольнае супраціўленне злачыннаму рэжыму і рана ці позна яно трансфармуецца ў магутны пратэст. Тады беларусы завершаць тое, што пачалі ў 2020 годзе, і скінуць звар'яцелага дыктатара.

Беларусь зноў будзе свабоднай, дэмакратычнай, еўрапейскай! А беларусы і ўкраінцы будуць жыць у міры і сяброўстве. Нам няма чаго дзяліць, нам ёсць завошта сумесна змагацца! Таму давайце аб'яднаем намаганні за нашу і вашу свабоду!

Няхай жыве Беларусь! Слава Украіне!» – напісала Саладуха ў сваім фэйсбуку.