Усе навіны

Ціхан пра магчымы допуск беларусаў у нейтральным статусе: «Хочам выступаць толькі пад сваім сцягам. Нейкія іншыя ўмовы непрымальныя, гэта ўціск правоў чалавека»

30 сакавіка 2023, 14:29
1

Старшыня БФЛА Іван Ціхан падзяліўся меркаваннем пра магчымы допуск беларускіх спартсменаў на міжнародныя спаборніцтвы ў нейтральным статусе.

Нагадаем, што МАК рэкамендаваў міжнародным спартыўным федэрацыям вярнуць у нейтральным статусе расійскіх і беларускіх спартсменаў, якія не падтрымлівалі вайну ва Украіне, якую з 24 лютага 2022 года працягвае Расія з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.

«Мы хочам выступаць толькі пад сваім сьцягам. Спорт – гэта сфера, якая павінна аб'ядноўваць і ствараць, рабіць свет больш добрым, прыязным і згуртаваным. Спартсмены выказалі гэтае меркаванне, і летась мы адправілі яго ў Сусветную лёгкаатлетычную асацыяцыю. У лісце падкрэслівалі, што не згодныя з рашэннем аб адхіленні, паколькі не парушалі ніякіх правілаў, не рабілі нічога дрэннага, і настойвалі на тым, што хочам прадстаўляць сваю краіну з нацыянальнай сімволікай, выступаць у касцюмах, якія дэманструюць нашую прыналежнасць да Рэспублікі Беларусь. Нейкія іншыя ўмовы, я лічу, непрымальныя, паколькі з'яўляюцца ўшчамленнем правоў спартсмена і чалавека.

Мы сказалі, што застаемся пры сваім меркаванні і гатовы разглядаць прапановы аб допуску нашых спартсменаў. Пакуль афіцыйнага ліста, у якім яны выкладзены, мы не атрымалі. Чакаем: толькі вывучыўшы яго, зможам прымаць далейшыя рашэнні», – сказаў Ціхан.