Усе навіны

Максімава пра сны ў эміграцыі: «Наогул не сніцца мінулае жыццё. Хаця калі толькі пераехалі, часта сніўся дом, дарога, па якой пастаянна вярталася з трэніроўкі: Уручча, Калодзішчы»

2 траўня, 12:46

Лёгкаатлетка Яна Максімава распавяла пра тое, ці сніцца ёй Беларусь у вымушанай эміграцыі.

«Цэлы год перажывала свой вялікі міграцыйны крызіс. А зараз такое пачуццё, што ў мяне пачалося новае жыццё з чыстага ліста. Таму ўвогуле не сніцца мінулае жыццё. Хоць, прызнаюся, калі мы толькі пераехалі, часта сніўся дом, дарога, па якой я ўвесь час вярталася з трэніроўкі: Уручча, Калодзішчы… А вось у апошні час часта сніцца, што я размаўляю сама з сабой на нямецкай, успамінаю дыялогі, словы. Думаю аб тым, чым хачу ў будучыні займацца, ці як падарожнічаю. І нават у снах цягне наперад, так што я не азіраюся ў дадзеным моманце назад. Паўтаруся, усё пачалося з чыстага ліста, і нават у сне няма нічога, што цягне назад», – распавяла Максімава.