Усе навіны

Ціманоўская пра выступ за Польшчу: «Гэта як бы падзяка. Мне столькі тут дапамагалі, што, напэўна, няправільна ісці ў каманду бежанцаў»

3 траўня, 12:40
1

Беларуская лёгкаатлетка Крысціна Ціманоўская, якая зараз жыве і выступае ў Польшчы, расказала, чаму не будзе выступаць за зборную ўцекачоў.

– Ты зараз выступаеш за польскую зборную і ты адмовілася выступаць за зборную ўцекачоў. Чаму?

– На той момант мяне ўжо прыняла Польшча, мы ўжо сустракаліся з міністрам спорту, мне прапанавалі тут прадоўжыць спартыўную кар'еру, мне прапанавалі памяняць грамадзянства. І як бы я палічыла, што будзе няправільна, напэўна, пасля таго, як мне столькі дапамагалі, узяць і сказаць: «Я пайду ў каманду бежанцаў».

Мне здаецца, не тое, што я абавязана цяпер Польшчы, каб за іх выступаць, але гэта як бы падзяка ад мяне Польшчы, што яны мне дапамаглі, і я зараз буду прадстаўляць Польшчу на міжнароднай арэне, каб, магчыма, я вельмі спадзяюся, заваяваць нейкія медалі.

– Вы хочаце зараз выступаць за зборную Беларусі?

– Не, – сказала Ціманоўская.