Усе навіны

Ціхан пра магчымае зняцце бана: «Лідараў падтрымліваюць сілавыя структуры. Без іх, паедзе 2-3 склад, і яны пакажуць: глядзіце, спорту там няма»

27 траўня, 23:18

Старшыня Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі Іван Ціхан расказаў пра ўмовы, пры якіх беларускія спартсмены змогуць прымаць удзел у міжнародных спаборніцтвах.

«Пры зносінах з Сусветнай лёгкаатлетычнай асацыяцыяй, еўрапейскай, яны гавораць аб стварэнні нейкай дарожнай карты, якую мы павінны будзем выканаць, каб прысутнічаць на Алімпійскіх гульнях. Там гаворыцца не толькі пра нашу сімволіку, атрыбутыку, але і пра тое, што калі спартовец падтрымлівае нейкія кірункі і гэтак далей, то ён не мае. Сёння гэта актуальнае пытанне – украінскае пытанне. Адпаведна, ва ўсім свеце ёсць такая практыка, што ўсіх лідараў падтрымліваюць сілавыя структуры і гэтак далей. Той бок выдатна гэта разумее, і яны гавораць пра тое, што гэтыя людзі не маюць права.

Адпаведна, яны першыя раз'ядноўваюць каманду. Другое – яны хочуць зрабіць без роду і без племя, без прыналежнасці да таго ці іншага боку. Трэцяе – гэта выбівае самых лідараў. Выбіўшы лідараў, паедзе другі і трэці састаў, які прадэманструе не самыя высокія вынікі. Тым самым яны могуць паказаць: глядзіце, спорту тамака няма. Гэта не спартовы прынцып, гэта не тыя прынцыпы, якія былі першапачаткова створаны», – сказаў Ціхан.

Нагадаем, у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022-га працягваецца Расіяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі, МАК 28 лютага 2022-га апублікаваў рэкамендацыю адхіліць прадстаўнікоў Расіі і Беларусі ад міжнародных спаборніцтваў, як i зрабiла большасць сусветных федэрацый па відах спорту.

28 сакавіка 2023-га МАК абвясцiў, што з гэтага моманту рэкамендуе дапускаць да міжнародных спаборніцтваў беларускіх і расійскіх індывідуальных атлетаў у нейтральным статусе, калі такія спартсмены не дапускалі «актыўнай падтрымкі» вайны ва Украіне, а таксама не маюць кантракта з ваеннымі або сілавымі ведамствамі Беларусі ці Расіі.