Усе навіны

Беларускія бар'ерысткі Грабарэнка (Герман), Раманоўская і Парахонькa занялі п'едэстал на турніры ў Маскве

8 чэрвеня, 23:12

У Маскве працягваецца турнір па лёгкай атлетыцы. Беларуска Эльвіра Грабарэнка (Герман) фінішавала першай у забегу на сто метраў з бар'ерамі (12.84). На другім месцы яе суайчынніца Руслана Раманоўская (13.01). Тройку замкнула таксама беларуска Святлана Парахонька (13.11).

Спаборніцтвы працягнуцца да 10 чэрвеня.