Усе навіны

Надзея Астапчук: «Чым зараз займаюся? Аднаўляюся пасля «курорта»

Беларуская лёгкаатлетка Надзея Астапчук расказала, чым займаецца пасля зняволення.

– Пакуль без інтэрв'ю, расказаць нейкія падрабязнасці ў дадзены момант не магу. Як кажуць у адной моднай фразе: «Прашу паставіцца да гэтага з разуменнем!»

– Але можаце сказаць, чым вы зараз займаецеся? Якія планы?

– Аднаўляюся пасля «курорта». Акрамя таго, займаюся назапашанымі за паўгода пытаннямі і па магчымасці дапамагаю людзям, якія былі ці знаходзяцца ў такой жа сітуацыі, як і я, – сказала Астапчук.

Нагадаем, 15 снежня стала вядома пра затрыманне спартсменкі. 17 чэрвеня спартсменка выклала пост на сваёй старонцы ў Facebook.