Усе навіны

Ціманоўская пра непраход кваліфікацыі на ЧС: «Перахвалявалася з-за фальстарту»

Беларуская лёгкаатлетка Крысціна Ціманоўская пракаментавала свой выступ на кваліфікацыйным папярэднім забегу на 100 м.

Нагадаем, беларуска не прайшла кваліфікацыю на чэмпіянат свету, прыбегшы пятай. Таксама перад забегам у Ціманоўскай і яшчэ 3 спартсменак адбыўся фальстарт.

«Не задаволена сваім вынікам. На размінцы адчувала сябе добра, потым перахвалявалася з-за гэтага фальстарту. Наперадзе яшчэ 200 метраў і эстафета. Падрыхтавалася да чэмпіянату Польшчы, але не разлічвала на ЧС», – распавяла Ціманоўская.