Усе навіны

Крысціна Ціманоўская: «Згубіла прытомнасць пасля фінішу на ЧС і нічога не памятаю»

24 жніўня 2023, 22:54

Беларуская лёгкаатлетка з польскім пашпартам Крысціна Ціманоўская расказала, што страціла прытомнасць пасля паўфінальнага забегу на 200 метраў на чэмпіянаце свету па лёгкай атлетыцы. Спартсменка фінішавала восьмай з вынікам 23.34 і не выйшла ў фінал.

– Гэта спорт. На жаль, я страціла прытомнасць пасля фінішу і нічога не памятаю, – напісала Ціманоўская.