Усе навіны

Іван Ціхан: «Патрэбны альтэрнатыўныя Алімпійскія гульні. Алімпійскі рух сябе дыскрэдытуе»

Старшыня беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі Іван Ціхан задаўся за мэту знайсці альтэрнатыву Алімпійскім гульням.

– Алімпійскія гульні – гэта вяршыня спорту. Калі спартовец заходзіць у спорт, кожны трэнер распавядае аб Алімпійскіх гульнях, аб трыўмфах, аб перамогах, аб дасягненнях, аб рэкордах. Ва ўсіх спартоўцаў гэта псіхалагічна склалася.

Але яны зараз бачаць несправядлівасць у адносінах да сябе. Каб хоць неяк яны маглі прадэманстраваць свае вынікі, мусіць быць альтэрнатыва. Гэта даўно абмяркоўвалася ў спартовых колах.

Свет памятае 84-ы, 80-ы год. Цяпер мы паўторна да гэтага прыйшлі. Трэба мець альтэрнатыўныя гульні і збірацца ўсім разам. Таму што цяперашні алімпійскі рух сябе дыскрэдытуе, – сказаў Ціхан.

Нагадаем, што 8 снежня МАК дапусціў беларускіх спартсменаў да ўдзелу ў АГ у Парыжы ў нейтральным статусе.