Іван Ціхан: «Навошта спартоўцу прывозіць з АГ-2024 дрэнны вынік і з гэтым жыць? Лепш атрымаць станоўчы вопыт у Расіі, чым ехаць туды»
Кіраўнік БФЛА Іван Ціхан заклікаў беларускіх спартсменаў праігнараваць Алімпіяду.
– Калі беларускі спартсмен усё ж паедзе на Алімпіяду, ён адправіцца туды адзін?
– Так, нікога побач з атлетам не будзе: ні трэнера, ні абслугоўваючага персаналу. Гэта ўжо не роўныя ўмовы, таму што на нас ціснуць такім чынам збоку.
Лёгкая атлетыка развіваецца ўжо больш за сто гадоў, вынікі высокія і дробязяў не бывае. А ўсе гэтыя дробязі вельмі моцна будуць уплываць на вынік спартоўца на Алімпіядзе. Плюс псіхалагічнае ўздзеянне.
Такі негатыўны досвед не жадаецца даваць маладым спартоўцам асабліва. Яны паказваюць добрыя вынікі, але псіхалагічна на іх будзе аказаны вялікі ціск. Навошта яму прывозіць дрэнны вынік і з такім досведам жыць усё жыццё?
Вельмі шмат падобных выпадкаў зафіксавана ў гісторыі спорту: калі лідэрам рознымі спосабамі спецыяльна перашкаджалі паказаць свой найлепшы вынік.
Могуць падняць няправільны сьцяг ці яшчэ што. Таму кідаць там хлопцаў адных не хацелася б. Лепш, як я бачу, атрымаць дадатны досвед сярод моцных спартоўцаў у Расiі, чым ехаць туды. Асабістыя рэкорды ніхто не забіраў і не забярэ, іх можна працягваць усталёўваць у іншым месцы.
– Спартсмены разумеюць, як правільна сябе паводзіць?
– Так. Мы ім тлумачылі, што па прыездзе іх могуць завезці, напрыклад, на дадатковы кантроль. Або афіцэры прыйдуць у 22:50, каб узяць спробу, а табе заўтра выступаць…
Такое ўжо здаралася ў нашай практыцы. Таму правы і абавязкі хлопцы ведаюць. І калі ў першы год пасля адхілення, убачыўшы несправядлівасць, яны прасілі нас вярнуць іх на сусветную арэну, то зараз усведамляюць, што сябе можна рэалізаваць і ў іншых месцах. Ты ж сам сабе супернік, перш за ўсё, – сказаў Ціхан.
Нагадаем, у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022-га працягваецца Расіяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі, МАК 28 лютага 2022-га апублікаваў рэкамендацыю адхіліць прадстаўнікоў Расіі і Беларусі ад міжнародных спаборніцтваў, як i зрабiла большасць сусветных федэрацый па відах спорту.
28 сакавіка 2023-га МАК абвясцiў, што з гэтага моманту рэкамендуе дапускаць да міжнародных спаборніцтваў беларускіх і расійскіх індывідуальных атлетаў у нейтральным статусе, калі такія спартсмены не дапускалі «актыўнай падтрымкі» вайны ва Украіне, а таксама не маюць кантракта з ваеннымі або сілавымі ведамствамі Беларусі ці Расіі.