Усе навіны

Экс-лёгкаатлет Паташоў пра пераезд у Германiю: «Я, топавы спартовец, заўсёды жыў у выдатных гатэлях. А ў Гамбург прыехаў – поўны адстой. Але ж падняўся»

25 чэрвеня 2024, 19:15

Ураджэнец Талачына, чэмпіён свету-1991 у спартыўнай хадзьбе Аляксандр Паташоў расказаў пра свой пераезд у Германію, дзе жыве 23 гады.

– Не трэба баяцца кардынальна мяняць сваё жыццё. Вось я, топавы спартовец, заўсёды жыў у выдатных гатэлях, добра сілкаваўся, бачыў мір. А ў Гамбург прыехаў і... Бачылі б вы, у якіх умовах я тут жыў. Проста поўны адстой.

Але ж падняўся, зведаў. Сціснуў зубы і працаваў. Цяпер у мяне свая кватэра, праца, наладжаны побыт. Паралель са спортам праводзіцца вельмі лёгка: каб нечага дабіцца, трэба прайсці праз многае. Я зноў прайшоў гэты шлях – і ані не шкадую аб сваім выбары, – сказаў Паташоў.