Усе навіны

Алёна Дубіцкая: «У любога спартсмена мэта – гэта АГ, і калі яе забіраюць, як бы ты там сябе нi настройваў, матывацыя падае»

1 ліпеня 2024, 20:27

Чэмпіёнка Беларусі па лёгкай атлетыцы ў штурханні ядра Алёна Дубіцкая расказала пра сваё стаўленне да Алімпіяды.

Нагадаем, Дубіцкая паказала вынік вышэйшы за кваліфікацыйны нарматыў на АГ-2024, але міжнародная федэрацыя лёгкай атлетыкі супраць удзелу ў Гульнях спартсменаў з Беларусі. Міжнародны алімпійскі камітэт не паведамляў наконт канчатковага рашэння па гэтай сітуацыі.

– Мы рыхтуемся да Алімпіяды. Была нейкая надзея, вера. Працаваў, хацеў дасягнуць чагосьці, дамагчыся… Але калі цябе падразаюць у плане таго, што ў цябе да гэтага часу ёсць нерэалізаваныя мары… У любога спартсмена мэта – гэта Алімпійскія гульні, і калі яе забіраюць, як бы ты там сябе нi настройваў, матывацыя падае, – сказала Дубіцкая.