Надзея Астапчук: «Такога адкрыцця АГ-2024 не чакала. Зацягнутае трэшовае фрык-шоў з элементамі дыскатэкі 90-х»
Экс-лёгкаатлетка зборнай Беларусі Надзея Астапчук падзялілася меркаваннем аб адкрыцці Алімпіяды-2024.
– Такога адкрыцця АГ-2024 ад Францыі не чакала. Нейкае зацягнутае трэшовае фрык-шоу з элементамі дыскатэкі 90-х.
Светлавое і лазернае шоу з Эйфелевай вежай – крутое, а так глядзець асабліва там не было чаго. Парад каманд у лодках, якiя боўтаюцца пад праліўным дажджом – так сабе задума.
Спартосмены туды не на экскурсію прыехалі ўсёткі. Галоўнае, каб гэта потым не адбілася на выніках.
З пачаткам Гульняў! Чакаем лёгкую атлетыку, планую свой топ анонсаў на дзень спаборніцтваў рабіць, на каго і што глядзець. Плюс зробім невялікі аналіз пасля стартаў, – напісала Астапчук.
Беларускія спартсмены выступаюць у нейтральным статуце. Абмежавальныя меры ўведзены ў адказ на вайну, якую з 24 лютага 2022 года працягвае Расія ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.