АдзінаборствыАмерыканскі футболАўта/мотаБабслей і санны спортБадмінтонБарацьбаБейсболБільярдБоксВалейболВеласпортВеславаннеВодныя віды спортуГімнастыкаГольфІншыяКанькабежны спортКёрлінгКіберспортКонны спортЛёгкая атлетыкаЛыжны спортНастольны тэнісПарусны спортПляжны футболПокерРэгбіСтральбаСучаснае пяцібор'еТрыятлонФехтаваннеФігурнае катаннеФутзалХакей з мячомХакей на травеЦяжкая атлетыкаШахматыЭкзатычныя вiдыЭкстрэмальныя віды
BE
Алімпіяда-2024, 2 жніўня: Жодзік не прайшла ў паўфінал, падзяліўшы 28-е месца
2 жніўня, 12:04
У пятніцу, 2 жніўня, у Парыжы працягваюцца Алімпійскія гульні-2024.
У 11:15 на старт выйшла беларуска Марыя Жодзік, якая выступае за Польшчу. Яна ўдзельнічала ў кваліфікацыі па скачках у вышыню.
Спартсменка з другой спробы ўзяла планку 1,83 метра, але не змагла ўзяць вышыню 1,88 метра. У выніку яна стала 15-й у сваёй падгрупе і падзяліла агульнае 28-е месца з 32 удзельніц.
Для праходжання далей неабходна было патрапіць у топ-12 ці выканаць кваліфікацыйны стандарт у 1,97 метраў.
Нагадаем, беларускія спартсмены выступаюць у нейтральным статуце. Абмежавальныя меры ўведзены ў адказ на вайну, якую з 24 лютага 2022 года працягвае Расія ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.