Усе навіны

Себасцьян Коу пра намер балатавацца на пасаду прэзідэнта МАК: «Я б разглядаў гэта»

Прэзідэнт World Athletics Себасцьян Коу заявіў, што разгледзіць магчымасць балатавання на пасаду прэзідэнта Міжнароднага алімпійскага камітэта (МАК).

«Я заўсёды ясна даваў зразумець, што калі з'явіцца магчымасць, дык я, відавочна, сур'ёзна падумаю пра гэта. Магчымасць з'явілася, і мне, мусіць, трэба падумаць пра гэта. Я б разглядаў гэта.

Я ўдзельнічаў у алімпійскім руху большую частку свайго жыцця. Я з'яўляўся кіраўніком Алімпійскіх гульняў-2012 ад падачы заяўкі да правядзення спаборніцтваў. Мне ўдалося выступіць на двух Алімпіядах.

Я старшыняваў у нацыянальным алімпійскім камітэце, і зараз у мяне самая найлепшая праца ў свеце як прэзідэнта алімпійскага віду спорту нумар адзін.

Гэта досвед, які, калі аб'яднаць яго, а таксама іншыя аспекты майго жыцця, я думаю, будзе карысны для гэтай ролі.

Ёсць і іншыя патэнцыйныя кандыдаты для гэтай ролі. І калі вы верыце ў добрае кіраванне і верыце ў перамены, я б падтрымаў іншых. Я лічу, што гэты выбар важны, і я думаю, што ў чальцоў павінна быць добры дыяпазон кваліфікаваных людзей, на якіх можна звярнуць увагу», – сказаў Коу.

Раней Томас Бах заявіў, што пакіне пасаду прэзідэнта МАК у 2025 годзе. Коу выступае за поўнае адхіленне расіян і беларусаў. Яго федэрацыя працягвае не дапускаць да міжнародных спаборніцтваў гэтых атлетаў.