Усе навіны

Ціманоўская пра паездку ў ЗША: «Еду на паўгода ў Фларыду, ёсць ідэі па старце там бізнесу, звязанага з ЗЛЖ»

Беларуская бягуха Крысціна Ціманоўская расказала ў сваім інстаграме пра паездку ў ЗША.

«Мы ляцім у сонечны штат Фларыда. Наш крытэр – цяпло+сонца, таму што гэтага за 3 гады жыцця ў Польшчы моцна не хапала. Але выбралі мы не Маямі. Я там была ў траўні і мне не зайшло, таму будзем спрабаваць іншы горад.

У Амерыцы я буду трэніравацца і рыхтавацца да спаборніцтваў, паралельна працаваць трэнерам і здымаць UGC-кантэнт (хачу тут больш развівацца ў гэтым кірунку). Саша таксама будзе развівацца ў кірунку здымак+мантажу, будзем рабіць класныя крэатыўныя ролікі, і хто ведае, магчыма, у будучыні ён будзе здымаць крутыя кліпы. Паралельна ў нас ужо ёсць ідэі па бізнесе ў Штатах, звязаныя са здаровым ладам жыцця.

Бо я еду на паўгода, зрабіла сабе турыстычную візу. Яе далі на ​​10 гадоў. Польскі пашпарт не дае магчымасці працаваць у ЗША. Калі б я ехала туды працаваць, то мне трэба было б легалізавацца ці першапачаткова рабіць іншы тып візы. Я ж еду паўгода пажыць у цяпле і патрэніравацца, а таксама паглядзець Амерыку на свае вочы.

Прафесійныя заняткі спортам працягну гэтак жа, як і ў Польшчы. Большую частку трэніровак я раблю сама, а так буду ўсё рабіць сама», – напісала Ціманоўская.