Максім Недасекаў: «Трэба даводзіць гэтую справу да канца. Толькі залаты медаль АГ»
Беларускі лёгкаатлет і падпісант за рэжым Максім Недасекаў распавёў пра сваю кар'еру.
– Зімой ужо пачну выступаць. Але ніякіх высокіх вынікаў гарантаваць не магу. Таму што я не скакаў ужо каля двух гадоў. Аднак да лета ўжо разлічваю быць у добрай форме.
– Ці не наведвалі думкі пра завяршэнне кар'еры?
– Вядома, яны былі. Калі здараюцца траўмы і нешта не атрымліваецца, думаеш: а ці трэба табе яшчэ гэтым займацца? Але потым разумееш: а для чаго ты наогул пачынаў і аддаў спорту ўсё жыццё з яе траўмамі і болькамі? Трэба даводзіць гэтую справу да канца.
– Канец – гэта найвышэйшая ступень алімпійскага п'едэстала?
– Безумоўна. Толькі залаты медаль Алімпійскіх гульняў, – сказаў Недасекаў.
26-гадовы Недасекаў не ўдзельнічаў у спаборніцтвах са жніўня 2022 года.