Ціхан пра ўплыў міжнароднага бана на беларускіх трэнераў: «Асобасныя кантакты захоўваюцца, а сяброўства застаецца назаўжды»
Старшыня Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі Іван Ціхан распавёў пра кадравы стан сярод трэнераў.
– У нас засталася добрая школа трэнерскага складу з былога СССР з добрымі ведамі. Выдатная перспектыва, калі нехта выбірае прафесію трэнера. Можна працаваць у пенсіённым узросце, можна сказаць, і да 100 гадоў. Гэта досвед, гэта веды, якія атрыманы, а досвед памножаны на веды - гэта вынік.
– Тыя, хто ёсць у трэнерскім штабе беларускай лёгкай атлетыкі сёння, наколькі яны матываваныя.
– Яны матываваныя. Грошы, канешне добры матыватар, але яны яшчэ і ідэйныя, ім важна. У іх ёсць калегі з іншых краін, і яны паміж сабой канкуруюць, сапернічаюць. І гэта вельмі дарагога каштуе. Так, на палітычнай арэне многія краіны разышліся, але асабістыя кантакты захоўваюцца, а сяброўства застаецца назаўжды, – сказаў Ціхан.
Нагадаем, што шматлiкія беларускія каманды і спартсмены былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022 года працягваецца Расiяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.