Усе навіны

Кіраўнік World Athletics Коу – пра допуск беларусаў і расіян: «Мы павінны знайсці спосаб вярнуцца для спартсменаў, калі гэта будзе правільна. Працоўная група вывучае гэтае пытанне»

Себасцьян Коу распавёў пра тое, як ён бачыць працэс па допуску расіян і беларусаў у турніры пад эгідай World Athletics.

«Што да лёгкай атлетыкі, я заўсёды сцвярджаў, што мой абавязак – зрабіць так, каб наш від спорту заставаўся глабальным, і каб там, дзе гэта магчыма, мы заставаліся палітычна нейтральнымі.

Але бываюць моманты, калі вы павінны заняць пэўную пазіцыю. Так адбылося з Расіяй і Беларуссю. Але гэта не было рашэньнем, якое я прыняў у аднабаковым парадку. Я не такі лідар. Гэтае рашэнне абмяркоўвалася і было прынята Сусветнай лёгкаатлетычнай радай, шматлікія чальцы якой з'яўляюцца алімпійскімі чэмпіёнамі, чэмпіёнамі міру, рэкардсменамі міру.

Я прыйшоў у спорт не для таго, каб перашкодзіць спартоўцам удзельнічаць у спаборніцтвах, як і ніхто з чальцоў нашай Рады. І я хацеў бы дадаць, што ганаруся той Радай, якая ў нас ёсць. Гэта гендэрна збалансаваная Рада, у якой 50% жанчын і 50% мужчын. Гэта моцны, вельмі працавіты гурт, які ўпаўнаважаны выказваць сваё меркаванне, актыўна абмяркоўваць пытанні і паважліва прыходзіць да кансенсусу.

Але вернемся да Расіі... Падчас допінгавага скандалу, расчыненага WADA, World Athletics знайшла спосаб аддзяліць чыстых спартоўцаў ад тых, хто быў відавочна заплямлены сістэмай. Мы стварылі нейтральны статус спартоўца (ANA) і працэсы, якія зараз перанялі іншыя.

Мы павінны знайсці спосаб вярнуцца для спартсменаў, калі гэта будзе правільна, і ў нас ёсць рабочая група, якая дае справаздачу перад Саветам і вывучае гэтае пытанне.

Athletics Integrity Unit таксама ўключае больш за 40 расійскіх і беларускіх атлетаў у Міжнародны пул тэставання. Таму, калі прыйдзе час, у нас будзе належны шлях і працэс для ацэнкі кожнага спартоўца», – сказаў Коу.

Нагадаем, беларускія і расійскія спартсмены не дапускаюцца на спаборніцтвы пад эгідай World Athletics нават у нейтральным статусе.