Усе навіны

Віцэ-прэзідэнт НАК Лукашэнкі Даўгалёнак – пра нядопуск лёгкаатлетаў: «Ніхто з Беларусі ніякім фінам і нарвежцам не пераходзіў дарогу»

8 студзеня, 09:19

Віцэ-прэзідэнт НАК Лукашэнкі Дзмітрый Даўгалёнак падзяліўся меркаваннем пра нядопуск беларускіх лёгкаатлетаў да міжнародных спаборніцтваў.

– У чым прычына такіх вялікіх праблем з допускам у лёгкай атлетыцы?

– Напэўна, там проста засілле прадстаўнікоў тых краін, якія вядуць такую ​​палітыку. Яны спрабуюць тым самым паказаць, што яны будуюць нейкую сваю палітыку ў адносінах да Беларусі і Расіі.

Спрабуюць нібы ўзняць сваю палітычную значнасць. па-іншаму не магу сказаць. Ніхто з нашай рэспублікі ніякім фінам і нарвежцам не пераходзіў дарогу і ніякія правы ім не ўшчамляў, – сказаў Даўгалёнак.

Нагадаем, што шматлiкія беларускія каманды і спартсмены былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022 года працягваецца Расiяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.