Усе навіны

Жодзік з вынікам 1,98 выйграла спаборніцтвы ў Польшчы – гэта найлепшы вынік сусветнага сезону

31 студзеня, 13:27

Беларуская лёгкаатлетка з польскім пашпартам Марыя Жодзік на спаборніцтвах па лёгкай атлетыцы ў Гожуве-Велькапольскім паказала найлепшы вынік.

Яна заняла першае месца ў скачках у вышыню. Ёй скарылася планка ў 198 см – гэта найлепшы вынік сусветнага сезону і асабісты рэкорд спартсменкі.

Жодзік выканала мінімальныя патрабаванні для кваліфікацыі на чэмпіянат свету ў памяшканні ў Нанкіну і чэмпіянат Еўропы ў Апелдорне.