Іван Ціхан: «Ніякай інфармацыі па допуску беларусаў да міжнародных спаборніцтваў няма»
Старшыня БФЛА Іван Ціхан чарговы раз падзяліўся меркаваннем аб магчымым допуску беларускіх спартсменаў да міжнародных спаборніцтваў.
– Лёгкая атлетыка – гэта самы аб'ектыўны від спорту. Тут важныя метры і секунды, таму мы можам спакойна параўнаць нашыя вынікі.
А калі гаварыць наконт умоў, то яны такія ж, як у Беларусі і ў Расіі. У нас сапраўды такая ж гума, такія ж бар'еры, снарады і сектары для правядзення спаборніцтваў.
Нам лягчэй трымаць гэты сусветны ўзровень, бо мы бачым вынікі нашых сапернікаў.
Ніякай інфармацыі па допуску няма, але мы чакаем сакавіка. Будзе праведзена паседжанне па нашым пытанні.
– Выбары прэзідэнта Мока моцна паўплывае?
– Так. Яны таксама ў сакавіку будуць праходзіць. Адзін з кандыдатаў – цяперашні старшыня міжнароднай федэрацыі лёгкай атлетыкі. Якія галасы будуць у Себасцьяна Коў – убачым, – сказаў Ціхан.
Нагадаем, што шматлiкія беларускія каманды і спартсмены былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022 года працягваецца Расiяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.