Ціманоўская пра былога мужа: «Хачу, каб яго грамадзянства Польшчы анулявалі, бо ён атрымаў пашпарт дзякуючы мне»
Бягуха Крысціна Ціманоўская пракаментавала свой заклік да «сілавікоў» Лукашэнкі арыштаваць свайго былога мужа Арсенія Зданевіча і жаданне, каб ён пазбавіўся польскага грамадзянства, у інтэрв'ю «Люстэрку».
– Вы не можаце не разумець, што вашыя апошнія пасты ў сторыс могуць быць успрынятыя неадназначна…
– Я ўсё выдатна разумею, але хачу справядлівасці. Гэты чалавек падмануў мяне і іншых людзей, таму мы хочам дамагчыся пакарання для яго.
– Якога?
– Як мінімум я хачу, каб у Польшчы перагледзелі яго грамадзянства і анулявалі, таму што ён атрымаў пашпарт дзякуючы мне. Пагадзілася перайсці ў польскую зборную пры ўмове, што Польшча дасць і яму грамадзянства. У анкеце мы паказвалі, што не можам вярнуцца ў Беларусь, бо гэта небяспечна (згодна з польскай канстытуцыяй, чалавека нельга пазбавіць грамадзянства, аднак меліся выпадкі анулявання рашэння аб прадастаўленні грамадзянства замежніку за наўмыснае ўвядзенне ў зман – Tribuna.com).
– Ці не здаецца вам, што ёсць розніца паміж паведамленнем аб парушэнні закона ў прававой дзяржаве і спробе ўказаць на чалавека ў Беларусі, дзе «часам не да законаў»?
– Паўтаруся, я хачу справядлівасці. Ён уцёк з Польшчы, пасля таго як кінуў некалькіх людзей. Гэта звязана з яго кампаніяй па прыгоне аўто. Ён браў грошы, а потым з імі схаваўся. Людзі не атрымалі ні машыны, ні свае сродкі. Затым ён хаваўся ў Грузіі. Яго там знайшлі. Чалавек пайшоў да натарыуса і напісаў распіскі, што верне ўсім грошы да канца года. Але вярнуў толькі аднаму чалавеку. У выніку ён зноў схаваўся – з'ехаў у Расію, а потым, як высветлілася, у Беларусь. Людзі да гэтага часу яго шукаюць і хочуць вяртання сваіх грошай. Да таго ж у іх ёсць афіцыйны дакумент, падпісаны ім асабіста ў натарыуса, што фактычна пацвярджае факт махлярства.
– Адкуль у вас такія даныя?
– Я на сувязі з пацярпелымі, – сказала Ціманоўская.