Усе навіны

Такеле выйграў Такійскі марафон-2025 сярод мужчын, Кебедзе – сярод жанчын

3 сакавіка, 08:50

2 сакавіка прайшоў Такійскі марафон-2025.

Сярод мужчын перамог 22-гадовы эфіёп Тадэсе Такеле.

У жанчын лепшай стала таксама прадстаўніца Эфіопіі Сутуме Асефа Кебедзе. У мінулым годзе яна таксама перамагла з рэкордам трасы. Кебедзе стала першай жанчынай, якой удалося выйграць Такійскі марафон двойчы запар.

Такійскі марафон-2025

Мужчыны

1. Тадэсе Такеле (Эфіопія) - 2.03,23

2. Дэрэса Гелета (Эфіопія) – 2.03,51

3. Вінцэнт Кіпкемай Нгеціч (Кенія) - 2.04,00

Жанчыны

1. Сутумэ Кебедэ (Эфіопія) - 2.16,31

2. Вінфрыда Мора Масеці (Кенія) - 2.16,56

3. Хаві Фейса (Эфіопія) - 2.17,00