Усе навіны

Коу пра падаўжэнне міжнароднага бана: «Неабходна мірнае пагадненне, падпісанае Украінай і Расеяй»

25 сакавіка, 14:45

Себасцьян Коу пракаментаваў працяг адхілення беларусаў і расіян ад турніраў пад эгідай World Athletics.

«Савет прыняў рэкамендацыю рабочай групы па беларускім і расійскім удзеле ў міжнародных турнірах. Савет лічыць санкцыі адэкватнымі і не лічыць неабходным іх замяняць, дапаўняць або змяняць, калі толькі бягучыя абставіны не пагоршацца або не будзе дасягнута мірнае пагадненне.

Гэта залежыць ад прагрэсу мірных перамоваў, якія ўжо пачаліся. Відавочна, як я сказаў, неабходна мірнае пагадненне, падпісанае абодвума бакамі. І тады ў нас з'явіцца магчымасць перагледзець наяўную сітуацыю. Але, як я ўжо адзначыў, AIU (орган па барацьбе з негатыўнымі з'явамі ў лёгкай атлетыцы) працягвае строгі кантроль за рэжымам тэсціравання расійскіх і беларускіх атлетаў. У выпадку дасягнення пагаднення пратакол тэсціравання дазволіць нам пераканацца, што спартсмены будуць мець права спаборнічаць, што яны прайшлі праз працэс тэсціравання», – заявіў Коу.

Нагадаем, што шматлiкія беларускія каманды і спартсмены былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022 года працягваецца Расiяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.

Пры гэтым World Athletics не пускае беларусаў і расіян на спаборніцтвы пад сваёй эгідай нават у нейтральным статуце.