Усе навіны

Несцярэнка – пра бан: «Калі можаш нешта змяніць, дзейнічай і не здавайся»

Алімпійская чэмпіёнка-2004 Юлія Несцярэнка падзялілася меркаваннем пра міжнароднае адхіленне.

– Беларускія спартоўцы перажываюць сур'ёзны перыяд – яны не выязджаюць на міжнародныя спаборніцтвы. Закруцілі рукі. Як у гэтай сітуацыі спраўляцца?

– Быць устойлівым, моцным. Калі можаш нешта змяніць, дзейнічай і не здавайся.

Калі любіце сваю справу, то вы яе не пакінеце, не зможаце. Я ведаю гэта па сабе. У вас хопіць сілы вытрымаць і пераадолець цяжкасці, – сказала Несцярэнка.

Нагадаем, што шматлiкія беларускія каманды і спартсмены былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022 года працягваецца Расiяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.