Усе навіны

На 69-м годзе жыцця памёр Уэлслі Болт – бацька Усэйна Болта

Ва ўзросце 68 гадоў памёр Уэлслі Болт, бацька 8-разовага алімпійскага чэмпіёна па бегу Усэйна Болта, паведамляе Jamaica Gleaner.

Бацька дзеючага сусветнага рэкардсмена ў бегу на дыстанцыю 100 і 200 метраў пайшоў з жыцця 31 сакавіка.

38-гадовы ямайскі спартовец пакуль не каментаваў гэтую навіну.

Спачуванні сям'і памерлага і Усэйну Болту на сваёй старонцы ў твітары выказаў Прэм'ер-міністр Ямайкі Эндру Голнэс.

«Я далучаюся да кожнага жыхара Ямайкі і выказваю свае самыя глыбокія і шчырыя спачуванні Усэйну Болту, яго каханай маці спадарыні Джэніфер Болт і ўсёй сям'і з нагоды смерці галавы іх сям'і, спадара Уэлслі Болта.

Містэр Болт быў бацькам сусветнай іконы, а таксама моцнай, ціхай сілай, якая стаяла за адным з лепшых сыноў Ямайкі. Яго прысутнасць, падтрымка, навучанні дапамаглі сфарміраваць спадчыну, якая працягвае натхняць свет.

Усэйн, мы ўсе былі сведкамі глыбокай любові і павагі, якую ты заўсёды выяўляў да сваёй сям'і. Ты з гонарам святкаваў іх, і тым самым нагадваў нам аб важнасці сям'і ў нашым жыцці.

У той час, калі вы перажываеце гэтую вялікую страту, з вамі малітвы і падтрымка цэлага народа. Мы смуткуем разам з вамі, мы стаім разам з вамі і мы шануем памяць вашага бацькі разам з вамі», - напісаў Галнес.

38-гадовы ямаец на працягу сваёй кар'еры стаў 8-разовым алімпійскім чэмпіёнам і атрымаў 11 залатых узнагарод на чэмпіянатах свету.