Усе навіны

Алег Тамашэвіч: «Што зрабілі дрэннага беларускія і расійскія спартсмены? Ёсць адчуванне несправядлівасці»

1

Беларускі лёгкаатлет Алег Тамашэвіч выказаў спадзяванне, што World Athletics пад ціскам МАК пачне дапускаць беларусаў да міжнародных спаборніцтваў.

– Што зрабілі дрэннага беларускія і расійскія спартсмены? Не сказаў бы, што ў мяне да Себасцьянa Коy непрыязнасць. Проста крыўдна, ёсць адчуванне несправядлівасці.

Спорт – гэта заўсёды гісторыя пра аб'яднанне і сяброўства. Калі б Коў, крый божа стаў прэзідэнтам МАК, я ўпэўнены, ён бы адхіліў усіх. Было б крыўдна і за астатніх беларускіх спартсменаў.

Я спадзяюся, што ў гэтай дзяўчыны, Кірсці Кавентры, з'явіцца нейкае шкадаванне. Спадзяюся, яна наставіць гэтага маладога чалавека, – сказаў Тамашэвіч.

Адзначым, Коy – 68 гадоў, Кавентры – 41 год.

Нагадаем, што шматлiкія беларускія каманды і спартсмены былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022 года працягваецца Расiяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.

Вітаўт
Цікава, што спартсмены, якія маўчалі, калі побач саджалі людзей за бел-чырвона-белыя шкарпэткі, цяпер раптам згадалі пра справядлівасць. Ці не позна? Спорт па-за палітыкай — гэта міф, які выгадны толькі тым, хто служыць рэжыму
Адказаць
0