Усе навіны
Video

Сімбіне перасягнуў дасягненне Болта – ён 11 сезонаў запар прабягае 100 метраў менш чым за 10 секунд

Паўднёваафрыканскі бягун Акані Сімбіне ўстанавіў рэкорд у бегу на 100 метраў на турніры World Athletics Continental Tour Gold на Нацыянальным стадыёне ў Габароне ў Батсване.

Ён пераадолеў дыстанцыю за 9,90 секунды. Сімбіне 11-ы сезон запар хаця б раз пераадольвае гэтую дыстанцыю менш чым за 10 секунд.

32-гадовы атлет стаў першым у гісторыі, каму пакарылася такое дасягненне.

Сімбіне ўпершыню пераадолеў гэтую мяжу ў 2015 годзе (9,97 с), а найлепшы вынік – 9,82 с у 2024 годзе.

Папярэдні рэкорд належыў васьміразоваму алімпійскаму чэмпіёну Усэйну Болту, які 10 сезонаў запар паказваў вынік менш за 10 секунд на 100-метроўцы.

Нагадаем, што сусветны рэкорд у бегу на 100 метраў належыць Усэйну Болту – у 2009 годзе ён пераадолеў дыстанцыю за 9,58 с.

Пяцёрка спартсменаў, якія часцей за ўсё пераадольвалі 100 метраў за 10 секунд на працягу некалькіх сезонаў запар:

1. Акані Сімбіне (ПАР) – 11 разоў

2. Усэйн Болт (Ямайка) – 10 разоў

3. Асафа Паўэл (Ямайка) – 9 разоў

4. Морыс Грын (ЗША) – 8 разоў

5. Тайсан Гэй/Джасцін Гэтлін (абодва – ЗША) – 7 разоў