Усе навіны

Дзюпланціс – «Спартсмен года» па версіі Laureus, «Рэал» – «Каманда года»

21 красавіка ў Мадрыдзе, Іспанія, адбылася цырымонія ўзнагароджання Laureus World Sports Awards 2025 па выніках 2024 года.

«Спартсменам года» быў прызнаны двухразовы алімпійскі чэмпіён па скачках у вышыню Арман Дзюпланціс. Летась швед заваяваў золата на Алімпіядзе ў Парыжы.

Сяміразовая алімпійская чэмпіёнка па спартыўнай гімнастыцы Сімона Байлс стала «Спартсменкай года». Амерыканка ў 2024 годзе на Алімпіядзе ў Парыжы заваявала тры залатыя і адзін сярэбраны медалі.

«Рэал» – «Каманда года». У мінулым сезоне іспанскі клуб выйграў Лігу чэмпіёнаў, Ла Лігу і Суперкубак Іспаніі.

«Іконай спорту» быў названы Рафаэль Надаль, які завяршыў кар'еру летась.

Бразільская гімнастка Рэбека Андрадэ атрымала перамогу ў катэгорыі «Вяртанне года».