Усе навіны

Аліна Талай: «Калі прыйшлося завяршыць кар’еру, ахутала дэпрэсія. Думкі скончыць радыкальным чынам былі ўсё часцей»

Былая беларуская лёгкаатлетка, а цяпер трэнерка Аліна Талай расказала пра тое, як пераадолела дэпрэсію.

– Жыццё часам падкідвае нам нечаканыя выпрабаванні, і часам яны аказваюцца занадта цяжкімі для ўспрымання. Я хачу падзяліцца гісторыяй пра свой шлях.

Калі мне прыйшлося завяршыць сваю прафесійную кар'еру з-за траўмы – гэта стала сапраўдным шокам. Спорт быў не проста працай – гэта было маё жыццё, мой запал і мая ідэнтычнасць.

Раптам я апынулася ў сітуацыі, калі тое, што вызначала мяне на працягу многіх гадоў было аднята. Пачуццё страты стала пераважнай.

Дэпрэсія прыйшла неўзаметку, але хутка ахутала мяне. Кожны дзень здаваўся барацьбой – з сабой, з эмоцыямі, з нявызначанасцю будучыні. Я задавала сабе пытанні: хто я без спорту? Што мне рабіць далей?.

Устаць з ложка было нерэальным намаганнем волі, а думкі пра тое, каб скончыць усё радыкальным чынам, сталі наведваць усё часцей.

Але з часам я зразумела, што важна не заставацца сам-насам з гэтым болем. Я пачала шукаць дапамогу і падтрымку. У маім жыцці з'явілася псіхатэрапія і антыдэпрэсанты, якія дапамаглі мне выбрацца з гэтай эмацыйнай ямы.

Сёння я разумею, што траўма і кардынальныя змены ў жыцці – гэта не канец, а магчымасць пераасэнсаваць яе і знайсці новыя мэты.

Я вучуся прымаць змены і адаптавацца да новых рэалій. Кожны дзень – гэта новы крок на шляху да адчування паўнаты жыцця.

Калі вы таксама сутыкнуліся з такімі цяжкасцямі, ведайце: вы не адны. Не бойцеся звяртацца па дапамогу і дзяліцца сваімі перажываннямі. Памятайце, што нават у самыя цёмныя часы ёсць надзея на светлую будучыню, – напісала Талай.