Усе навіны

Беларуска Савіна выйграла паўмарафон у Расіі

31-гадовая беларуская лёгкаатлетка Ніна Савіна выйграла паўмарафон у Казані.

Беларуска пераадолела дыстанцыю 21,1 км з рэзультатам 1:14.29.

Таксама на дыстанцыю выходзілі тры яе суайчынніцы: Марына Даманцэвіч (9-я), Вольга Немагай (12-я), Вераніка Важнік (14-я).

Адзначым, Савіна ўпершыню стартавала пасля нараджэння дзіцяці.