Усе навіны

Ціманоўская – пра свайго экс-мужа: «Дзіўна, што ў Польшчы ніхто не заняўся фактам супрацоўніцтва нашага грамадзяніна з КДБ Беларусі»

2

Беларуская лёгкаатлетка з польскім пашпартам Крысціна Ціманоўская заявіла, што яе экс-муж Арсень Зданевіч супрацоўнічае з КДБ пасля вяртання ў Беларусь.

– Праблема з мужам мяне наогул не турбавала. Быў судовы разбор, і там усё вырашылася. Мы рассталіся пасля чэмпіянату міру ў Будапешце, і пасля некалькіх месяцаў шлюбаразводнага працэсу было вынесенае рашэнне суда.

Адзіная праблема заключалася ў тым, што ён скраў у мяне шмат грошай і пакінуў краіну. Але я больш нічога не магу з гэтым зрабіць.

– У вашага мужа таксама было польскае грамадзянства?

– Так. Ён атрымаў яго па маёй просьбе. Я напісала прэзідэнту Польшчы, што хачу прадстаўляць Польшчу і хацела бы змяніць грамадзянства.

Я згадала там, што ў мяне ёсць муж і што я хацела б, каб ён таксама застаўся ў Польшчы, бо ён мая апора. Я вельмі хацела, каб ён таксама атрымаў грамадзянства.

І ён яго атрымаў. Аднак цяпер ён пражывае ў Беларусі і супрацоўнічае з мясцовым КДБ. Цяпер ён там заяўляе, што ніколі не хацеў польскага грамадзянства і што яно яму ўвогуле не патрэбнае.

Для мяне дзіўна, што ў Польшчы ніхто не заняўся фактам супрацоўніцтва нашага грамадзяніна з КДБ, – сказала Ціманоўская.

Вітаўт
Сімвалічна, што нават у Польшчы Беларусь не адпускае. Ці можам мы калі-небудзь пачаць новае жыццё, не азіраючыся на гэты мордакрут?
Адказаць
0
ivan4ik
Удивительно не то, что они не поняли друг друга, а что вообще встретились
Адказаць
0