Усе навіны

Крысціна Ціманоўская: «Польшча – мая краіна. Я тут як дома. Але не ўсе мае сябры з Беларусі адчуваюць тут тое ж, што і я»

Беларуская лёгкаатлетка з польскім пашпартам Крысціна Ціманоўская расказала пра свае пачуцці да Польшчы.

– Вы жывяце ў Польшчы ўжо чатыры гады.

– І цяпер гэта мая краіна. Я адчуваю сябе ў Польшчы як дома.

Не ўсе мае сябры з Беларусі адчуваюць тое самае, што і я ў Польшчы.

Магчыма, гэта звязана з тым, што я ўваходжу ў склад нацыянальнай зборнай і моцна прывязана да польскага сцяга, прадстаўляю польскія колеры, – сказала Ціманоўская.