Усе навіны

Вадзім Дзевятоўскі: «Можна пачуць, маўляў, навошта 9 траўня свята? А бабуля і дзядуля самі надзявалі баявыя медалі, ім быў патрэбен парад. Нашы продкі выратавалі чалавецтва»

1

Экс-кіраўнік Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі Вадзім Дзевятоўскі ў сваім Instagram падзяліўся думкамі пра 9 траўня.

«9 траўня. Дзень Перамогі! Сёння святкуем Дзень Перамогі і ўспамінаем нашых дарагіх ветэранаў!

Апошнім часам, як ніколі, звонку, з розных бакоў нярэдка можна пачуць, маўляў, якое свята? Нашто яно? Патрэбны проста дзень памяці і смутку. Цябе пачынаюць пераконваць у гэтым і расказваць пра палітыку да- і пасляваеннага часу, маўляў, не ўсё так адназначна з прычынамі вайны і яе наступствамі.

Гісторыю могуць скажаць і пераварочваць, чым многія краіны і займаюцца. Але наша зямля залітая крывёй, і памяць таго, што адбылося, не сцерці. Практычна ў кожнай сям'і нашай краіны ёсць дзядулі і бабулі, бацькі ці маці, хто ваяваў на фронце або пайшоў у партызаны. Як і ў нашай сям'і.

І бабуля, і дзядуля, дзякуй Богу, я гэта добра памятаю, заўсёды нас – усю вялікую сям“ю, клікалі да сябе на святочны стол. Ніхто і ніколі не прымушаў іх у гэты дзень апранацца святочна і прыгожа. Яны гэта рабілі самі і на гарнітур ці сукенку заўсёды надзявалі баявыя медалі і ордэны. Ніхто не прымушаў іх уключаць тэлевізар і глядзець ваенны парад – яны яго заўсёды чакалі з асаблівым пачуццём і жадалі, каб мы яго глядзелі ўсе разам. Для іх гэта быў найважнейшы дзень у годзе. Я добра памятаю, калі адзін год, незадоўга да смерці бабулі, была дыскусія наконт ваеннага парада, патрэбен ён ці не. Адказ быў адназначны, што патрэбен.

Мая бабуля была партызанкай у гады вайны, а пасля настаўніцай у школе. Яна ведала праўду пра вайну і казала нам пра яе, роўна як і дзядуля. Ніхто не надрываў галасы. Яны пра гэта гаварылі ціха і з болем у сэрцы. Але заўсёды адчувалася, што ў іх унутры ёсць вялікі страх перад вайной, каб, не дай Бог, яна не прыйшла на нашу зямлю, і ў той жа час – пачуццё радасці, што яны дайшлі да Перамогі і падарылі нам мір.

Мы абавязаны сваім дзецям перадаваць свае сямейныя гісторыі, звязаныя з вайной, і казаць пра тое, што менавіта нашы продкі цаной мільёнаў жыццяў выратавалі чалавецтва ад нацызму і фашызму. Слава Героям, якія не сталі на калені і вызвалілі Нашу зямлю ад жаху смерці, гвалту і вайны! Усіх з Днём Перамогі! Вечная і Светлая памяць усім, хто ваяваў і каго сёння няма з намі.

На фота мае бабуля і дзядулі. Мне гадоў 13 на фота на Свята 9 траўня», –напісаў Дзевятоўскі.

А никогда не задавался вопросом, почему до начала 60-х не было никаких празднований 9 мая?
Адказаць
1