Усе навіны

Зборную Польшчы з Ціманоўскай у складзе дыскваліфікавалі праз няправільную перадачу палачкі ў эстафеце 4 па 100 на ЧС у Гуанджоў

Беларуская лёгкаатлетка з польскім пашпартам Крысціна Ціманоўская выступае на эстафетным ЧС у Гуанджоў у складзе зборнай Польшчы.

Учора ў эстафеце 4 па 100 метраў зборная Польшчы не кваліфікавалася ў фінал, бо парушыла правіла перадачы палачкі і была дыскваліфікаваная.

Памылка здарылася падчас перадачы эстафеты з трэцяга на чацвёрты этап, на якім бегла Ціманаўская.