Усе навіны
Фота

Гнeдчык – пра траўму на этапе Кубка свету: «Саслізнула з булавы. У Беларусі яе няма, трэніраваць няма дзе. Крычу і бачу, што тырчыць косць»

Беларуская пяціборка Марыя Гнeдчык падзялілася дэталямі траўмы на этапе Кубка свету ў Будапешце.

– Паехалі мы выступаць на другі этап Кубка свету ў Будапешт. Гэта мой любімы горад.

У паўфінальнай частцы спаборніцтваў – паласа перашкод. Застаецца апошняя – булавы. У нас у краіне падобнага няма, трэніраваць няма дзе.

Я заскокваю і саслізгваю. Але разумею, што нічога не баліць, а ў мяне яшчэ ёсць другая спроба.

Аббягаю перашкоду, зноў скачу і ўжо правай рукой проста не дакранаюся перашкоды. Калі ўпала, перавярнулася, устала і зразумела, што рука згінаецца не ў тым месцы, дзе трэба, яна боўтаецца. Пачынаю крычаць і бачу, што цячэ кроў і тырчыць косць – адкрыты пералом, – сказала Гнeдчык.