Tribuna/Лёгкая атлетыка/Блоги/Юныя лёгкаатлеты з Леверкузена вывучылі беларускія словы падчас трэнінгу. Іх настаўнік – Андрэй Краўчанка

Юныя лёгкаатлеты з Леверкузена вывучылі беларускія словы падчас трэнінгу. Іх настаўнік – Андрэй Краўчанка

Першы ўрок мовы.

Автор — Sam_Na_Sam
28 красавіка, 23:48
Юныя лёгкаатлеты з Леверкузена вывучылі беларускія словы падчас трэнінгу. Іх настаўнік – Андрэй Краўчанка

А ці ведаеце вы беларускую мову гэтак жа добра, як юныя лёгкаатлеты з Леверкузена? Вядома, збольшага мы жартуем. Насамрэч, іх веды абмяжоўваюцца ўсяго толькі некалькімі словамі. З іншага боку, можа гэта толькі пачатак, і іх трэнер Андрэй Краўчанка мае намер працягнуць эксперымент. А пакуль выхаванцы прызёра Алімпійскіх Гульняў даведаліся пра такія словы, як «калі ласка», «каханне» і «птушка». Хлопцы упэўнена адказалі на пытанні свайго настаўніка.

Над вымаўленнем трэба яшчэ папрацаваць, але для першага ўрока цалкам нядрэнна. І павага сумленнаму спартсмену за тое, што прасоўвае мову ў нямецкія масы.

Другие посты пользователя

Все посты