Tribuna/Лёгкая атлетыка/Блогі/Беларус мае намер кожны дзень прабягаць марафон, пакуль не збярэ грошы на лячэнне дачкі. Гэта ўвогуле рэальна?!

Беларус мае намер кожны дзень прабягаць марафон, пакуль не збярэ грошы на лячэнне дачкі. Гэта ўвогуле рэальна?!

Іллю Арзамасава ўжо падтрымалі Несцярэнка, Штанюк і Радзівонаў.

Аўтар — Pam-pam
2 чэрвеня 2024, 16:00
Беларус мае намер кожны дзень прабягаць марафон, пакуль не збярэ грошы на лячэнне дачкі. Гэта ўвогуле рэальна?!

Экс-чэмпіёнка свету і Еўропы ў бегу на 800 метраў Марына Арзамасава разам са сваёй сямʼёй працягвае змагацца з наступствамі цяжкай хваробы старэйшай дачкі Аляксандры.

У 14-гадовай дзяўчынкі развілася вострае аўтаімуннае захворванне сіндром Сіндром Гіена – Барэ, пры якім імунная сістэма паражае уласныя перыферычныя нервы. Дзяўчынка правяла ў лякарнях амаль пяць тыдняў, але лячэнне аказалася не адзінай складанасцю: Аляксандра мае патрэбу ў працяглай рэабілітацыі, каб вярнуць кантроль над уласным целам.

Яшчэ ў сакавіку Арзамасава арганізавала дабрачынны забег з мэтай сабраць грошы на лячэнне і рэабілітацыю дзяўчынкі. У мерапрыемстве паўдзельнічала больш за 100 чалавек, а тыя, хто не здолеў далучыцца, маглі ахвяраваць любую суму на спецыяльны рахунак.

Пазней былая спарстменка распавяла, што дачка працягне лячэнне і рэабілітацыю ў расійскім цэнтры «Тры сястры». Па яе словах, у Беларусі такой рэабілітацыі няма, і ўсё, што могуць прапанаваць Аляксандры, – гэта «паўгадзіны ЛФК». Толькі за першы месяц прыбывання ў цэнтры Арзамасавай прыйшлося заплаціць 11600 долараў. Колькі такіх месяцаў спатрэбіцца, ніхто дакладна спрагназаваць не можа. Пакуль размова ідзе пра 6-8 месяцаў.

Адзін з дактароў параіў жанчыне звярнуцца па фінансавую падтрымку да дабрачынных фондаў, але ў такім выпадку лёгкаатлетка не зможа арганізоўваць самастойныя зборы. Акрамя таго, фонды могуць адмовіць у дапамозе праз тое, што ў Беларусі фармальна ёсць умовы для рэабілітацыі.

У красавіку былая лёгкаатлетка пісала, што звярнулася па дапамогу да «спартыўнага кіраўніцтва», каб арганізаваць вялікі дабрачынны забег, а яшчэ спадзявалася на падтрымку з боку лукашэнкаўскага алімпійскага камітэту. Але мяркуючы па тым, што ніякай інфармацыі пра вялікі забег так і не зʼявілася, гэтая ідэя падвісла ў паветры.

У такіх абставінах за збор сродкаў больш актыўна вырашыў узяцца муж Арзамасавай і бацька дзяўчынкі Ілля. Мужчына ў мінулым таксама быў бегуном, але вымушаны быў рана скончыць карʼеру праз траўмы, пасля чаго стаў спарынг-партнёрам Арзамасавай.

У апошнія гады Ілля Арзамасаў працаваў трэнерам у школе бегу ARZA RUNNING CLUB, якую заснаваў разам з жонкай. Акрамя таго ён тройчы выконваў нарматыў Ironmen (трэба праплыць 3,8 км, праехаць на ровары 180 км і прабегчы марафон), пераадолеў больш за паўтара дзясятка марафонаў і станавіўся пераможцам Мінскага ультрамарафону на дыстанцыі 100 км у 2022-м годзе.

На днях у сацсетках мужа і жонкі зʼявіўся анонс, у якім Арзамасаў абвясціў пра старт «новага праекта», які ён прысвячае хворай дачцэ. Кожны дзень, пачынаючы з 1 чэрвеня, ён плануе прабягаць класічны марафон 42 кіламетры 195 метраў і запрашае ўсіх ахвочых далучацца да яго. Зрабіць гэта можна не толькі ў Мінску, але і любым пункце свету, размяшчаючы ў сацсетках хэштэг #БежимВпомощьСаше. Такім чынам Арзамасаў спадзяецца сабраць неабходныя для лячэння і рэабілітацыі грошы (пакуль вядзецца гаворка пра 84 тысячы долараў).

Арзамасаў заручыўся падтрымкай не толькі свайго бегавога клуба «Арза Ранінг» і трыятлоннага клуба «Трыстайл», але і неназванага беларускага спартсмена, «ўзыходзячай зоркі беларускага спорту», ​​які паабяцаў грашовыя прызы для першых шасці марафонаў.

Ідэя Арзамасава штодня прабягаць марафонскую дыстанцыю гучыць вельмі смела. Наколькі здароўе нават падрыхтаванага атлета здольнае справіцца з такой нагрузкай, мы запыталі на ўмовах ананімнасці ў прафесійнага бягуна.

– Гэта абсалютна рэальна пры пэўнай падрыхтоўцы, – запэўніў нас суразмоўца. – Такіх рэкордаў, насамрэч, дастаткова шмат – людзі бегалі і кожны дзень на працягу года, і кожны дзень на працягу пяці гадоў. Так што нічога нерэальнага ў гэтым няма. Адзінае, хутчэй за ўсё, чалавеку нельга працаваць, каб арганізм паспяваў аднавіцца.

Разумею, што для абывацеля гучыць дастаткова дзіўна – прабягаць кожны дзень марафон, але на самой справе гэта абсалютна рэальная гісторыя пры добрай фізічнай падрыхтоўцы і пры магчымасці добра аднаўляцца кожны дзень.

– А якія рызыкі для здароўя можа несці такі выклік?

– Зноў жа ўсё залежыць ад падрыхтоўкі. Калі гэта пачне той, хто ніколі такога не рабіў, не бегаў на доўгія дыстанцыі рэгулярна, то, магчыма, ён пару дзён выцягне, але не болей.

Відавочна, што такі «марафон» – вялікая нагрузка на суставы, на сардэчна-сасудзістую сістэму, але, зноў жа, усё залежыць ад падрыхтоўкі. Прафесійныя спартсмены, напрыклад «сутачнікі» (то бок тыя, хто бегаюць суткі, або ультрамарафонцы), яны, вядома, не па 42 кіламетры кожны дзень бегаюць, але падобныя аб'ёмы. Ды і тыя ж марафонцы ў перыяд падрыхтоўкі да спаборніцтваў бегаюць не проста дастаткова шмат, але яшчэ і інтэнсіўна, а тут ён усё ж такі будзе бегчы павольна.

Так што мне здаецца, што пры разумным падыходзе – правільны абутак, добрае аднаўленне, адпачынак – відавочных рызык для здароўя няма.

Хоць не варта забываць, што спорт усё роўна цягне пэўныя рызыкі. На вялікіх забегах часам гінуць бегуны, а гэта здаровыя моцныя хлопцы. Ну вось нешта там здарылася і памёр. Ёсць тыя ж стамленчыя пераломы, ёсць траўмы менавіта ад напругі. Запаленчыя працэсы нейкія ў звязках сухажыллі могуць узнікнуць праз недастатковае аднаўленне. Але ў цэлым я б не сказаў, што рызыкі высокія.

Ілля Арзамасаў, калі не памыляюся, займаўся трыятлонам і ўдзельнічаў у Ironman, а там 4 кіламетры плывуць, 160 едуць на ровары і потым потым яшчэ на дэсерт бягуць 42 кіламетры. Ёсць рэкорды кшталту 50 ironman за 50 дзён, то бок дадай да 50 марафонаў кожны дзень гонку на ровары і плаванне. А ў гэтай сітуацыі мы бачым, што Арзамасаў яшчэ моцна заматываваны – усё ж такі збіраюць грошы на аднаўленне яго дачкі, таму, думаю, бегчы ён зможа дастаткова доўга.

***

Першы марафон Ілля Арзамасаў ужо прабег 1 чэрвеня ў суботу. Разам з ім частку дыстанцыі адолелі экс-гульцы зборнай Беларусі па футболе Віталь Радзівонаў і Сяргей Штанюк.

Падтрымала чэлендж алімпійская чэмпіёнка ў бегу на 100 метраў Юлія Несцярэнка.

Спартыўныя журналісты Сяргей Малышка, Сяргей Шчурко і Сяргей Мардасевіч.

І іншыя аматары бегу.

На пераадоленне 42 кіламетраў Арзамасаў патраціў крыху больш за 6 гадзін.

Для параўнання першая дзясятка ўдзельнікаў марафону ў Лос-Анжэлесе, у якім удзельнічала беларуская бягунка Вольга Мазуронак, справілася з дыстанцыяй за 2,5 гадзіны. Пры гэтым апошні ўдзельнік пераадолеў фінішную мяжу праз амаль 12 гадзін.

Калі ў вас ёсць жаданне падтрымаць сям'ю Арзамасавых, то дабрачынныя рахункі можна знайсці тут.

Фота: instagram Марыны і Іллі Арзамасавых

Іншыя пасты карыстальніка

У чэмпiёнкi Еўрагульняў насычанае жыццё: вандруе з мужам-дальнабоем, моцна схуднела, у Расii ўзяла гарантаваны медаль
26 кастрычніка, 12:30
Беларуска з драфта НБА вярнулася ў Ізраіль – гуляе за каманду з горада за 40 км ад Сектара Газа
15 кастрычніка, 06:00
Прадзед Грэцкi быў беларускiм «салдатам з сялян» – а вось што яшчэ вядома пра каранi легенды хакея
13 кастрычніка, 18:00
Лукашыстка, якая казала пра абсурднасць санкцый у спорце, сустрэлася з босам МАК Бахам (умее прарвацца туды, дзе яе не хочуць бачыць)
13 кастрычніка, 12:00
Вясной гнаў Ганчарэнку «адпачыць», цяпер заве найлепшым – так кiдае фiналiста ЛЧ, якi неяк абрабіўся праз беларуса
13 кастрычніка, 08:23
У Францыі адбыўся гучны скандал з-за паходу Мбапэ ў начны клуб. За гульца уступіўся трэнер зборнай і клуб
12 кастрычніка, 22:11
Румынскія і албанскія рабочыя пабіліся на будоўлі «Камп Ноу» – усіх удзельнікаў бойкі звольнілі
12 кастрычніка, 21:57
Зборная Аргенціны згуляла на залiтым поле – мем пра гэта запосцiў нават футбалiст каманды
12 кастрычніка, 15:26
У Неапалі зноў абрабавалі гульца «Напалі» – ужо трэці выпадак за месяц
11 кастрычніка, 14:50
Два клубы Ла Лігі згулялі ў Кубку агурка – абодва атрымалі трафеі ўнікальнай формы
11 кастрычніка, 14:44
У «Барусіі» Дортмунд дзейнічае цікавая сістэма штрафаў – гулец можа заплаціць за адмову даць аўтограф фанату
10 кастрычніка, 17:46
А што там спектакль Сныцінай пра сябе і Беларусь? Вось што кажуць крытыкі і гледачы ў ЗША
6 кастрычніка, 06:00
Дамінаванню экс-«драконаў» прыйшоў канец? Мінчане не ўразілі з Віцебскам, а зараз прайгралі Магілёву
5 кастрычніка, 20:52
1
Праект з беларускімі каранямі правёў дзень на гоначнай трасе пад наглядам былога гоншчыка Формулы-1. Паганялі на топавых «карах»
5 кастрычніка, 14:37
«Мае вочы перасталі кроватачыць». Што ў Шатландыі думаюць пра тое, як «Хартс» адолеў мінскае «Дынама»
5 кастрычніка, 14:00
Новый размер ворот, игра 10 на 10, баллы за результативность – как звезды футбола предлагают изменить правила
5 кастрычніка, 13:36
Жонка Верацілы паскардзілася, што ёй не хапае аднаго брэнду ў Мінску. Яшчэ пару гадоў таму ён прысутічаў на беларускім рынку
5 кастрычніка, 13:35
Ібрагімавіч павіншаваў сябе з днём нараджэння эксклюзіўнай Ferrari – такіх у свеце менш за 600 штук
5 кастрычніка, 13:22
Клубны ЧС пакуль арганізацыйна правальваецца – няма транслятараў і спонсараў, блытаніна з трансферамі
5 кастрычніка, 13:11
Куды ўжо сваталi Ганчарэнку: у Расіі адны абвяргалi іншых, была чутка пра Еўропу
5 кастрычніка, 05:00
Усе пасты