Бачылі незвычайнае святкаванне Лайлза пасля перамогі ў Парыжына 100 метрах? Вось адкуль яно і што значыць
Фанаты анімэ мусяць ацаніць.
Амерыканскі лёгкаатлет Ноа Лайлс перамог у фінале дыстанцыі 100 метраў ямайца Кішана Томпсана на Алімпійскіх гульнях у Парыжы. Лайлс перасёк фінішную лінію з часам 9,79 секунды, устанавіўшы асабісты рэкорд і апярэдзіўшы Томпсана ўсяго на пяць тысячных.
Перамогу амерыканскі спрынтар адсвяткаваў такім незвычайным жэстам.
Яго, як і некалькі ўласных перформансаў, прадэманстраваных на папярэдніх спаборніцтвах, 27-гадовы атлет запазычыў у свеце анімэ.
Гэты жэст – сігнатурная поза Сона Гоку, галоўнага героя анімэ і мангі Dragon Ball, ад якіх фанацее Лайлз. У анімэ яна называецца «камехамеха» і папярэднічае нанясенню энергетычнага ўдару – звычайна для таго, каб дабіць апанента:
Ноа яшчэ ў сакавіку тлумачыў, чаму выкарыстоўвае падобнае святкаванне – неўзабаве пасля смерці стваральніка франшызы Dragon Ball Акіры Тарыямы.
«Вы маглі дзівіцца, чаму я складаю свае рукі разам, выцягваючы іх перад сабой – гэта таму, што так рабіў Гоку. Калі цікавіліся, чаму я крычу перад вялікімі стартамі – гэта таму, што так рабіў Гоку. Калі хацелі зразумець, навошта я фарбую валасы ў розныя колеры – гэта таму, што так рабіў Гоку.
Гэта – наступства таго, наколькі моцны ўплыў Тарыяма і яго творчасць аказалі на маё жыццё. Яны натхнілі мяне больш, чым вы можаце сабе ўявіць», – напісаў Лайлз ва ўласнай інстаграме.
Чакаем новых перформансаў ад амерыканца на двухсотметроўцы – не можа быць, каб такі шоўмен не падрыхтаваў штосьці яшчэ, каб здзівіць заўзятараў.